Відэадзённік | YouTube: Воля Новік

Чаму я не працую? Мае думкі пра жыццё без мэты | Відэадзённік #1
Як жыць без працы і пры гэтым не адчуваць, што ты страціў сябе? Гэта мой влог па-беларуску, дзе я дзялюся сваімі думкамі пра жыццё без працы, пошук сябе і спробы зразумець, чаго я насамрэч хачу. Я распавядаю пра тое, чаму ў мяне няма сталай працы, што дапамагае мне ўставаць з ложка, як я выбіраю паміж «хачу» і «магу» і чаму пасля 30 часам здаецца, што ты ўсё яшчэ не зразумеў, кім хочаш быць. Гэта не інструкцыя «як не працаваць» і не спроба даць універсальныя адказы. Хутчэй, шчырая размова пра крызіс 30 гадоў, сэнс жыцця і пра тое, як знайсці сябе, калі звыклы сцэнар больш не працуе. Калі вам таксама знаёмае адчуванне, што вы крыху заблукалі і не разумееце, куды рухацца далей - магчыма, гэты влог вам адгукнецца 🤍 Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/jT4tL8-dUHY YouTube | Patreon | Instagram
Audio and video play straight from the show's own hosting. PodSubs stores and serves no media.
