
Пасля разносу ад Лукашэнкі захварэў і знік важны чыноўнік: загадкавая драма | ЛОЙКА і РОЎДА — ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем лёс Віцебшчыны і кіраўніка вобласці, які раптоўна знік пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Разбіраемся, дзеля чаго алігарху Вераб’ю прыватнае народнае апалчэнне. Гаворым пра Ліцэй БДУ і пра тое, чаму насамрэч яго перайменавалі ў Ліцэй імя Дзяржынскага, а таксама пра дзіўныя справы ў Акадэміі навук. Гаворым пра драму ў сям’і бізнэсоўца Валерыя Сахашчыка і новыя праблемы Вольгі Карач. А таксама тлумачым сутнасць важных зменаў на рынку нерухомасці ў Мінску. 00:00 - вырвана з кантэксту 00:42 - што стала з Рагожнікам пасля сустрэчы з Лукашэнкам 04:03 - каму Лукашэнка збіраецца раздаць зямлю на Віцебшчыне 07:45 - што за апалчэнне ў алігарха Вераб’я 23:09 - што адбываецца з Ліцэем БДУ 29:36 - чаму бацькі змагаюцца з указам №304, які змяніў правілы дабрачынных збораў 41:40 - вельмі дзіўнае новаўвядзенне ў Акадэміі навук 43:30 - драма Валерыя Сахашчыка 1:00:13 - вялікія змены на рынку нерухомасці ў Мінску 1:07:18 - у Вольгі Карач новыя праблемы 1:13:55 - улады ўзяліся за гідаў
Audio and video play straight from the show's own hosting. PodSubs stores and serves no media.
